Ніва № 34 (2519), 22 жніўня 2004 г.

З’яднала іх культура

Аляксей МАРОЗ

На „ХIV Музычных дыялогах над Бугам”, што 7 і 8 жніўня праходзілі ў Мельніку, сабраліся жыхары навакольных мясцовасцей, аматары культуры нацыянальных меншасцей і звычайныя турысты, разам каля трох тысяч людзей. На велізарнай стаянцы непадалёк гміннай управы можна было заўважыць машыны з Падляшскага, Мазавецкага і заходніх ваяводстваў. Ад шасці гадоў дыялогі арганізуюцца як Агульнапольскія прэзентацыі культуры нацыянальных меншасцей. З першапачатковага ўкраінска-польскага мерапрыемства дыялогі пераўтварыліся ў імпрэзу, якая прэзентуе песні, музыку і танцы нацыянальных меншасцей пражываючых у Польшчы. Першы раз выканаўцы выступалі на вялікай сцэне падрыхтаванай на сёлетняе мерапрыемства.

— У Мельніку жылі людзі розных нацыянальнасцей, мяшаліся шматлікія культуры і традыцыі. Быў ён заўсёды гасцінным для людзей розных культур і мы рашылі вярнуцца да традыцый, — заявіў войт Мельніцкай гміны Яўген Віхоўскі. Ужо чатырнаццаць гадоў працуе ён на пасадзе войта і з’яўляецца ініцыятарам дыялогаў...

(...)