Ніва № 34 (2519), 22 жніўня 2004 г.

„Купалінка” набірае размаху

Міхал МІНЦЭВІЧ

24 ліпеня г.г. у агратурыстычнай гаспадарцы „Купала” Ірыны і Зіновія Галёнкаў, што ў Арэшкаве-Парыеве, адбылося штогадовае рэгіянальнае мерапрыемства „Купалінка”. Галоўным пунктам праграмы быў V Агратурыстычны чэмпіянат свету па кіданні кавальскіх абцугоў. Паспрыяла надвор’е і публіка ў некалькі соцень асоб. Праграма мерапрыемства была, як заўсёды, багатая, а ў гэтым годзе асабліва — упершыню выступіла тут з вельмі багатым рэпертуарам бельская „Маланка”, запэўніваючы шматгадзіннае гулянне. Можна было таксама палюбавацца страусамі, тарпанамі ды рэдкай сёння хатняй жывёлай, павудзіць, добра з’есці, выпіць, патанцаваць і, вядома, кінуць абцугамі ды выйграць жывую ўзнагароду. Хаця там сустрэліся розныя людзі, царыла, як заўсёды, сямейная атмасфера.

На ранча, як часам называюць уладанне спадарства Галёнкаў, леташняй восенню была пабудавана карчма, а сёлета назіральная вышка. Тут казачнае месца для адпачынку на ўлонні чыстай прыроды; многім гэта сапраўдны кавалак раю...

(...)