Ніва № 34 (2519), 22 жніўня 2004 г.

Беларус ад усяго

Сакрат ЯНОВІЧ

Я неяк казаў, што: чым менш беларусаў, тым большая цікавасць да іх з боку саветаў і палякаў. Славуты Лукашэнка апошнім часам прысягаецца па-руску ў святасці яму беларускай мовы (перш грамадска знішчыўшы яе). Вывеўшы са школаў ды універсітэтаў. Нешта падобнае наглядаю ў палякаў: усё мацней кахаюць нас, аж пакуль не загібеем душою (адзін католік з Лубнікаў прызнаецца, што нават любіць ужо спяваць дома праваслаўныя песні).

Польшча, наогул, не ўсведамляе сабе, што нас, беларусаў тут, даволі няшмат. На сваю бяду маю я нямала знаёмстваў у варшаўскай ды заваршаўскай Польшчы, і цяпер — у гарачае лета і вакацыі — яны наведваюць мяне ў Крынках. Я ім адзіны вядомы беларус і таму едуць або звоняць у маю хату з якімі хочаш пытаннямі.

Нагадаю пра нядаўнія. Тэлефон з рэдакцыі ілюстраванага „Пшэглёнду”: — Якімі людзьмі беларускія бабы?

А ўчора прыехала ажно двух з кулінарнай рэдакцыі Польскага тэлебачання: — Якія стравы любяць беларусы?..

(...)