Ніва № 34 (2519), 22 жніўня 2004 г.

Серыял „Выбары”

Віктар САЗОНАЎ

Каб выбары ў Палату Прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь сёлета праходзілі паводле дэмакратычных прынцыпаў і на раўнапраўнай аснове, то апазіцыя атрымала б у парламенце больш паловы месцаў. Такую думку выказвае большасць кандыдатаў у дэпутаты ад апазіцыі. І грунтуецца яна, паводле сцвярджэнняў, не на абстрактных разважаннях. Кааліцыя „Пяцёрка плюс”, у якую ўвайшлі асноўныя палітычныя партыі Беларусі, правяла грунтоўную працу сярод выбаршчыкаў. Намаганні ў гэтым кірунку рабілі і прадстаўнікі іншых блокаў. Вынікі гэтай працы сведчаць пра расчараванне шырокіх колаў грамадства сённяшняй уладай і жаданнем змен да лепшага, а таксама пра рост аўтарытэту апазіцыі і гатоўнасць прагаласаваць за яе. Але аптымізм наконт паспяховага выніку сваёй кампаніі ёсць далёка не ў кожнага апазіцыйнага кандыдата. Усё ўпіраецца ў магічнае на Беларусі слова — „каб”. Каб змянілі выбарчае заканадаўства, каб не праследавалі палітычныя партыі, каб не было ціску на кандыдатаў ад апазіцыі і іх каманды, каб прадстаўнікі партый і недзяржаўных арганізацый увайшлі ў камісіі, каб... Адным словам, каб усё было справядліва. Але ўжо першы этап кампаніі — вылучэнне ў акруговыя выбарчыя камісіі, пацвердзіў найгоршыя прагнозы аналітыкаў. Прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партый атрымалі там 2,1% ад агульнай колькасці...

(...)