Ніва № 33 (2518), 15 жніўня 2004 г.

Гайнаўская бальніца

Аляксей МАРОЗ

У час апошняй перад канікуламі сесіі Рады горада Гайнаўка радныя абмяркоўвалі фінансавае становішча Самастойнага публічнага комплексу аховы здароўя.

— За 5 месяцаў 2004 года гайнаўская бальніца выканала паслугі, вартасць якіх перасягае прадбачаную ў кантрактах суму 1 мільёна 800 тысяч злотых. Не ведаем, ці Нацыянальны фонд аховы здароўя верне нам за звышлімітныя паслугі грошы. Калі заплацяць, часткова пагасім нашу задоўжанасць. У іншым выпадку ўзнікне грамадская праблема адкуль браць грошы на далейшае фінансаванне медыцынскіх паслуг. У мінулых гадах была тая ж самая праблема, але пасля ўспамагалі нас фінансава. Зараз вырашаюць цэнтральна ў Варшаве і гэта горш, — заявіў дырэктар Комплексу аховы здароўя Рыгор Тамашук. — Калі адыдзе ад нас пацыент, можа не вярнуцца. Мусіць быць гарантыя, што пацыент трапіць да лекара...

(...)