Ніва № 33 (2518), 15 жніўня 2004 г.

Вяртанне прыгоннага права

Віктар САЗОНАЎ

Тое, што сітуацыя на Беларусі не можа заставацца такой як зараз, зразумела кожнаму. Змены непазбежныя. Куды больш складана адказаць на пытанне, якія гэта будуць змены. У якім кірунку. І хто іх будзе ажыццяўляць. Дэмакратычнай апазіцыі ўзяць уладу будзе надзвычай складана. А думаць пра тое, што цяперашняя ўлада ажыццявіць дэмакратычныя змены — марныя спадзяванні.

Сённяшняя беларуская ўлада, адчуваючы небяспеку, імкнецца любымі сродкамі не згубіць кантроль над грамадствам. Фактычна не засталося аніводнай сферы дзейнасці, куды не засунуў бы свае лапы кіроўны рэжым. Асаблівую ўвагу ён звяртае на мажлівасць кантраляваць чалавека на месцы яго працы. Не паспелі сціхнуць словы начальніка Рэспублікі аб неабходнасці працоўнай (і не толькі працоўнай) дысцыпліны, як Камітэт дзяржаўнай бяспекі атрымаў права ўладкоўваць сваіх супрацоўнікаў куды пажадае. Здавалася б, колькі можна ўжо кантраляваць. Даходзіць да поўнага абсурду. Зусім жа нядаўна ўвялі пасады ідэалагічных работнікаў, якіх у народзе па старой памяці называюць „зампалітамі”. Да гэтага таксама хапала рознага кшталту правяральнікаў і начальнікаў...

(...)