Ніва № 32 (2517), 8 жніўня 2004 г.

Краявід уступае ў новы век

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Залуках з раніцы ціш, толькі побач крамы гарланісты мужчынскі трыялог. Далей далей ціш, у агародчыку маладая сямейка глядзіць усходы. Да вуліцы падыходзіць пажылы мужчына. Пытаю яго пра адмысловы вятрак, што з другога боку вуліцы, спадзеючыся, што там жыве талковы гаспадар.

— Гаспадар ад крамы не адыходзіць. Вятрак і ўсё прыдбалі ягоныя бацькі, а ён усё тое прапускае.

Панадворак майго суразмоўцы пры хаце дбайна дагледжаны, па-гарадскому. Далей заўважаю вялікую абору, бяздзейную ўжо.

— Трымаў я шмат кароў, малако здаваў. Пяць гадоў таму давялося спыніць гаспадаранне, сіл не стае.

— А дзеці не хацелі прадаўжаць?

— Сын жыве побач, працуе ў Баброўніках, а на гаспадарку і глядзець не хоча...

(...)