Ніва № 32 (2517), 8 жніўня 2004 г.

Залатое кальцо

Ева СЦЕПАНЮК

Да ганка, які аздабляе легендарны „Night club” ступаю як па мінным полі, цераз каровіны бомбы. У глыбі панадворка завіхаецца чалавек. Чакаю. Гаспадар ідзе ў мой бок, нешта гаворыць. Пад плотам, а дакладней пад бярозкай у цяні, храпе смуглявы кліент. Ля ног паваленага храпуна старажуе дварняк.

— Ці вы будзеце Жорж Е., — пытаю лысаватага дзядзьку з цадзілкам у руках.

— А, о co chodzi?

— Я, да вашага бару!

— Zadnego baru nie mam, — кажа дрыжачым голасам Жорж Е. і спачатку чырванее, а пасля бледне.

— Ja... rolnik — і, быццам у апраўданне, тыцкае пальцам у дзве каровы галандскай пароды прывязаныя да плота і на банку са свежым малаком.

— Жоржык! — з сярэдзіны хаткі далятае дзікі роў: — нясі тры „давкі”...

(...)