Ніва № 32 (2517), 8 жніўня 2004 г.

Вандроўкі часу

Мікола ВАЎРАНЮК

Свет рухаецца не проста дапераду, а па крузе — пераконваюць, здаецца, індусы. Тыя самыя факты і падзеі перажываюцца людзьмі зноў і зноў. Неверагодна? Дык неверагоднае таксама ж здараецца. Як гісторыя, якую нядаўна расказаў калега. Купіў ён хату ў адной з наднарвенскіх вёсак, памалу яе рамантуе ды наводзіць парадак на панадворку.

— Малюю я сабе штыкеты, аж бачу: ад лесу хтосьці бяжыць, спатыкаючыся на няроўнай пясчанай дарозе. Спыніў я сваю справу, зрабіў далоняй на лобе казырок ад сонца і, пастаяўшы так ладную хвіліну, пазнаў суседку.

— Бабко Гандзю, — кажу, калі зазяпаная жанчына параўнялася з маім плотам, — што ж вас так нагнала...

(...)