Ніва № 31 (2516), 1 жніўня 2004 г.
Крадуць з лугоў і палейМіхал МІНЦЭВІЧКонь у гаспадарцы быў здаўна неабходным памочнікам, гарантуючым утрыманне сям’і. І сёння яго важнасць несумненная, але ад некалькіх гадоў пачаліся пакражы сялянскіх коней у Гайнаўскім і Бельскім паветах. Пакрыўджаныя папракаюць падляшскія следчыя органы ў абыякавасці да гэтай справы.Пакражы пачаліся ў 2001 годзе. У 2002 годзе прапала 50 коней і 30 у мінулым. Прападаюць і сёлета. Яраслаў Календа, канявод з Тапаркоў Кляшчэлеўскай гміны, кажа: — Конегадоўляй займаюся ад некалькіх гадоў. З коньмі я звязаны з дзяцінства, бо раней бацькі, а пасля і я сам карысталіся конскай працай. Цяпер разам з жарабятамі гадую васемнаццаць штук халоднакроўных коней сакольскай пароды. Частку іх прадаю на мяса, жаробных кабыл прадаю каняводам, частка астаецца ў мяне з дакументамі... (...)
|