Ніва № 31 (2516), 1 жніўня 2004 г.

Напэўна было інакш

Татка СТЭП

Юбілейнае „Басовішча” адбылося 23-24 ліпеня 2004 года. Не буду пісаць пра сваркі, пра недаробкі. Упершыню ў гісторыі фестывалю, як музычны журналіст, засяроджу сваю ўвагу перад усім на тым, што адбывалася на сцэне. Хаця гавораць, што „музыку трэба слухаць, а не гаварыць аб ёй”, да таго цяжка пераліць музыку на паперу.

Мерапрыемства пачалося з новай з’явы — адкрытай сцэны. Асабіста мне здавалася, што гэта не ўдасца з прычыны недахопу ахвотных выступаць у той частцы, усё ж такі яны знайшліся. Да таго арганізатары заявілі, што калі нехта з гуртоў пакажа сапраўды высокі ўзровень, можа атрымаць адну з узнагарод, якія прадбачаны гуртам, што змагаюцца ў конкурснай частцы. Канцэрт пачаўся ў 16 гадзін. Да публікі накіраваўся вядомы ўжо ад некалькіх гадоў, вядучы Аляксандр Памідораў, які сказаў, што пятнаццаты фестываль так у сапраўднасці пачнецца пасля адкрытай сцэны...

(...)