Ніва № 31 (2516), 1 жніўня 2004 г.

Ікона і цень

Ежы ПЛЮТОВІЧ

Быў я сведкам, як рэжысёр Кшыштаф Занусі прадказваў хуткую перамогу цывілізацыі малюнкаў і супрацьпастаўляў яе цывілізацыі пісанага слова. Паводле яго, цывілізацыя малюнкаў, іканасфера, патрабуе шматбаковага развою чалавечай індывідуальнасці, калі цывілізацыя пісанага слова — аднабаковая, сплошчваючая, спрашчаючая.

Мой сябра паэт-постмадэрніст ніякіх перамен культуры быццам бы не заўважае, а хутчэй не прымае да ведама. Ахвотна прымае ўдзел у культурных мерапрыемствах, конкурсах, фестывалях і сустрэчах літаратараў, багата датаваных з дзяржаўнага бюджэту. Выдатна адчувае ён сябе ў атмасферы безупыннага свята літаратуры, кужэльная рэальнасць быццам яго не кранае. У той горшай штодзённасці экзістуюць успрымальнікі літаратуры, чытачы; з увагай узіраюцца, што ж там у літаратурных салонах актуальна ззяе...

(...)