Ніва № 29 (2514), 18 ліпеня 2004 г.

Kупалле ў Белавежы

Міхась ХМЯЛЕЎСКІ

Субота, 3 ліпеня 2004 года. У гэты дзень Галоўнае праўленне БГКТ супольна з уладамі Белавежскай гміны ўжо дваццаты раз традыцыйна арганізуюць святкаванне беларускага „Купалля” ў Белавежы. Пасля абеду ў пушчанскі пасёлак прыязджае шмат людзей з многіх вёсак і гарадоў Беласточчыны, а нават з-па-за яе. Размяшчэнне легкавых машын і аўтобусаў рэгулююць парадкавыя службы і паліцыя.

Непадалёк амфітэатра, з якога паплылі беларускія песні, размясціліся кіёскі з ласункамі, харчамі і півам ды сувенірамі з саломы і драўніны. А ў лясочку на траве расселіся групкі людзей, якія частаваліся, сардэчна размаўлялі і спявалі. Усюды адчуваўся ўрачысты, святочны настрой.

Перад 21-й гадзінай пры мясцовым Доме культуры сфармавалася калона з харавых калектываў, якая з вянкамі, музыкай і песняй „Купалінка” паўкіламетровай дарожкай з запаленымі факеламі крочыла ў напрамку амфітэатра. Да калоны-карагода далучаліся людзі і ішлі, спяваючы разам з калектывамі...

(...)