Ніва № 28 (2513), 11 ліпеня 2004 г.

Нельга заклапаніць народ

Аляксандр МАКСІМЮК

Нядаўна давялося пісаць пра Вроцлаў ды пра тое, як добра даюць сабе рады тамашнія няўрадавыя арганізацыі ў прамоцыі ўсходніх суседзяў Польшчы — дзеянні іхнія адкрыта падтрымліваюцца самаўрадам, які, можна сказаць, нават і раіцца ў гэтых арганізацый па пытаннях сваёй замежнай палітыкі. Думкі свае я суправаджаў лейтматывам, нібыта падобная актыўнасць у Беластоку адназначна прыводзіць нашы ўлады да западозранасці ў падрыванні няўрадавымі арганізацыямі дзяржаўнай незалежнасці краіны. Жыццё наша поўніцца аднак парадоксамі. У скіраваным на абарону „традыцыйных каштоўнасцяў” Беластоку — як ні дзіўна, і гэта такі мой невялічкі тэзіс, — кожны знойдзе ў сабе нешта з „рускасці”.

„Рускасць” тую, зразу адзначу, хутчэй за ўсё разумець трэба як беларускасць, што выдатна было сцверджана перапісам насельніцтва. Дасканалым назіральным пунктам для пацвярджэння гэтага тэзісу аказалася ў гэтым годзе святкаванне вызвалення Беларусі ад нямецкіх захопнікаў, якое штогадова ладзіцца ў Польшчы беларускімі дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў узведзена цяпер у ранг дзяржаўнага свята незалежнасці...

(...)