Ніва № 27 (2512), 4 ліпеня 2004 г.

Вынікі галадоўкі

Уладзімір ЛАПЦЭВІЧ

Літаральна некалькі нумароў назад з’явіўся на старонках „Нівы” мой артыкул „Адраджэнне надзеі”. Гаворка ішла аб траіх дэпутатах беларускага парламента, якія абвясцілі галадоўку патрабуючы: недапушчэння магчымасці А. Лукашэнку насуперак Канстытуцыі ў трэці раз балатавацца на пост прэзідэнта краіны, унясення дэмакратызуючых змен у выбарчае заканадаўства напярэдадні восеньскіх парламенцкіх выбараў, а таксама вызвалення вядомага палітыка і дыпламата Міхаіла Марыніча, якога абвінавачваюць у крымінальных злачынствах фармальна не звязаных з ягонай апазіцыйнай дзейнасцю. І вось 21 чэрвеня галадоўка была спынена.

Звычайна спыненне такога кшталту акцый абумоўліваецца наступнымі прычынамі — задавальненнем патрабаванняў галадуючых альбо, як бы гэта не было цынічна, смерцю ўдзельнікаў. У нашым выпадку нічога такога не здарылася. Крыху папсаваўшы ўласнае здароўе былыя галадоўшчыкі абвясцілі аб спыненні галадоўкі і так званым новым этапе акцый пратэсту — 21 ліпеня, калі прэзідэнцтву А. Лукашэнкі спаўняецца роўна 10 гадоў...

(...)