Ніва № 26 (2511), 27 чэрвеня 2004 г.

Наша зямелька з краю?

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Хаця Польшча афіцыйна апынулася ў складзе Еўрасаюза 1 мая г.г., то ўжо з паловы красавіка павятовыя бюро Агенцтва рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі прымалі ад земляробаў заяўкі на непасрэдныя даплаты да апрацоўванай зямлі. Такога яшчэ ў нас не бывала, таму і была праведзена грандыёзная падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства, якое абяцае немалыя грошы. У маштабе Падляшскага ваяводства былі праведзены дзве з паловай тысячы курсаў, дзе шэсцьдзесят пяць тысяч земляробаў і каля шасці тысяч асоб з розных устаноў знаёміліся з правіламі запаўняння спецыяльных фармуляраў для сельскагаспадарчых даплат. У Бельскім павеце адбылося 330 курсаў для звыш сямі тысяч чалавек, у Беластоцкім — звыш 230 курсаў для 6,3 тысяч земляробаў, 26 курсаў для 555 школьнікаў і 9 курсаў для 186 служачых, у Гайнаўскім — 202 курсы для амаль пяці тысяч земляробаў і 62 курсы для 1 725 чалавек: вучняў сярэдніх і вышэйшых школ, настаўнікаў, страхавых агентаў, банкаўскіх работнікаў, ветэрынараў, геадэзістаў, павятовых і гмінных радных, солтысаў ды нават настаяцеляў...

(...)