Ніва № 22 (2507), 30 мая 2004 г.

Хачу стаць чэмпіёнкай Польшчы

Міхал МІНЦЭВІЧ

Моніка Сухар з Орлі з’яўляецца найлепшай вучаніцай у Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы: здольнай і прыкладнай у навуцы, вельмі актыўнай і паспяховай выдатніцай прадметных конкурсаў (у тым ліку і па беларускай мове) ды прызёркай у спартыўных спаборніцтвах.

Моніка, вучаніца шостага класа пачатковай школы, найбольш упадабала кросы. Яе трэнерам-аматарам з’яўляецца ейны бацька Яўген. Спартыўныя заняткі ў глыбінцы клапатлівыя — карціна дзяўчынкі амаль штодзённа трэніруючай на сенажацях пасля школьных заняткаў выклікае ў некаторых мала бывалых людзей здзіўленне. А Моніка Сухар з’яўляецца найлепшай бягунняй не толькі ў сваёй школе, але і ў цэлым Бельскім павеце, а нават і Падляшскім ваяводстве. Ды ў яе планах і перамога — ужо ў гімназіі — на чэмпіянаце Польшчы...

(...)