Ніва № 20 (2505), 16 мая 2004 г.

Беларусы Манрэалю

Ася КАНДРАЦЮК

Апошнім часам мне пашанцавала пазнаёміцца з беларускім асяроддзем Канады. Зусім выпадкова, у слаўным мясным магазіне „Славенія”, што па вуліцы Сен-Ларэн у Манрэалі, папала мне ў рукі рускамоўная газета „Монрэаль-Таронта”. Там і знайшла я запрашэнне ўсім беларусам прыйсці ў нядзелю, 15-га красавіка, ва ўкраінскую царкву святкаваць 86-ую гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Запрашэнне вельмі інтрыгуючае: я даўно, але безвынікова, шукала ў Канадзе беларускамоўных эмігрантаў, марыла нават спаткаць выхадцаў з-пад Гайнаўкі ці з-пад Бельска, а нават выпускнікоў майго Лінгвістычнага універсітэта ў Мінску. У нядзелю, у царкве на бульвары Росемонт сабралася маленькая група людзей. З гасцямі з Атавы было нас пад сорак чалавек. Здаваляся, усе ведалі адзін аднаго. Аднак і нас, мяне і майго мужа, прывіталі з зацікаўленнем. Чакаючы адкрыцця мерапрыемства можна было аглянуць выстаўку мастака Мілевіча з Аўстраліі, прысутнага ў той дзень у Манрэалі...

(...)