Ніва № 20 (2505), 16 мая 2004 г.

Арлянскія клопаты

Міхал МІНЦЭВІЧ

Мінулы год Арлянская гміна закрыла задоўжанасцю бюджэту ў 400 тысяч злотаў. Да канца гэтага года гміннае самакіраванне плануе давесці яе да 850 тысяч і пачаць новыя інвестыцыі. На 2004 год план прыходаў гміны роўны 4 817 318 злотаў, а расходаў — 5 509 тысяч, з чаго на асвету і выхаванне прызначана 1 517 тысяч ды на адміністрацыю 804 344 зл. Кіраўніцтва гміны чакае адказу з еўрасаюзнага фонду SAPARD наконт першага этапу пабудовы каналізацыйнай сеткі ў Орлі і будовы вуліцы Партызанаў.

Арлянская гміня, якая ахоплівае 22 салэцтвы, стопрацэнтна забяспечана водаправодамі, а ў 92% вёсак пакладзены асфальтавы насціл. Насельніцтва забяспечваецца вадою з дзвюх вадакачак: у Орлі і Алекшах; у апошняй найлепшая ў рэгіёне вада і там паўстае прадпрыемства прадукцыі напіткаў і фруктава-гароднінны завод...

(...)