Ніва № 19 (2504), 9 мая 2004 г.

У Зубра ў Бабігары

Міра ЛУКША

У паўночнай частцы Белавежскай пушчы ляжыць вёска Бабігара (Babia Gora), распаложаная на двух узгорачках, аточаная з аднаго боку лясным комплексам, які стварае прыродны запаведнік „Семяноўка”, а з другога боку распасціраецца даліна ракі Нарва і вадасховішча Семяноўка. Праз вёску вядзе „Бусловы шлях” да адлеглай на 500 метраў арніталагічнай вышкі, з якое можна назіраць водна-балотных птушак, якія шматліка насяляюць Семяноўку. Гэта апошняя мясцовасць з польскага боку даліны Верхняй Нарвы, далей ужо толькі — Рэспубліка Беларусь.

У Бабігары, на старым пляцы ад прадзеда Рыгора, дзе раней стаяла тыповая геэсаўская крама, Міраслаў Зубрыцкі чатыры гады таму пачаў ставіць дом. Для сябе і турыстаў. На Зубровым шляху — даў такое імя драўлянай хаце, някідкай знутры. Ды там заначаваць ды адпачыць можа 12 асоб. А падворак акаліў тыповым калісьці плотам з вецця...

(...)