Ніва № 19 (2504), 9 мая 2004 г.

У марыянетачным свеце

Яўген МІРАНОВІЧ

Няма тыдня, каб нехта з польскіх палітыкаў не назваў Беларусі марыянетачнай дзяржавай. Звяртаецца перш за ўсё ўвагу на залежнасць яе ўлад ад кіраўніцтва суседняй краіны. На пачатку красавіка па Інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што Польскае пасольства ў Мінску перадало пратэст міністру замежных спраў Беларусі, што такім самым тэрмінам акрэсліў Польшчу адзін з публіцыстаў беларускага тэлебачання. Меў ён на ўвазе поўную залежнасць Польшчы ад Амерыкі, што перш за ўсё відавочна ў справе акупацыі Ірака.

Палітыкі і прапагандысты Польшчы фарміруюць сярод сваіх грамадзян вобраз Беларусі як краіны ў руках паяцаватага дыктатара. Беларусам тым часам паказваецца палякаў як народ гатовы, па загадзе амерыканскага вялікага брата, браць удзел у зняволенні любой краіны...

(...)