Ніва № 18 (2503), 2 мая 2004 г.

Чарнобыль стаміў Беларусь

Уладзімір ЛАПЦЭВІЧ

18 гадоў мінула з той пары, калі ва ўкраінскім Чарнобылі прагрымеў ядзерны выбух. „Мірны атам” у імгненне вока прынёс такія беды і гора дзесяткам тысяч беларускіх, украінскіх і расійскіх сем’яў, што можна лёгка параўнаць з невялікай лакальнай вайной, з адным толькі адрозненнем — перамагчы навалу здолее хіба толькі час.

Найбольш пацярпела ад Чарнобыльскай катастрофы менавіта тэрыторыя Беларусі, пятую частку якой пакрыў радыяцыйны попел. 70% усіх выкідаў са зруйнаванага блока атамнай электрастанцыі апусцілася на беларускія гарады, вёскі, лясы, рэкі і палеткі. Але асноўная шкода была нанесена здароўю людзей і нанесена яна не толькі самой радыяцыяй, а часцяком хаваннем праўды ад насельніцтва пра небяспеку...

(...)