Ніва № 17 (2502), 25 красавіка 2004 г.

Гарадок спявае нам ужо 50 гадоў

Міра ЛУКША

8 сакавіка ансамбль беларускай песні „Расспяваны Гарадок” адзначыў 50 гадоў свае дзейнасці. Праз „Расспяваны Гарадок” прайшло дзвесце асоб. Аб канцэртах, выступленнях і штодзённай рупнай працы гарадоцкіх самадзейнікаў можна напісаць кнігу. Яго заснавальніцамі былі Ніна Мушынская і Жэня Савіцкая, яе сястра, якая ў той час працавала бібліятэкаркай.

— Калектыў узнік у 1953 годзе, у той самы час, што „Зялёныя Курпі”, але дзейнасць мы самі палічылі ад 1954 года. У маі таго года ў калектыў, калі мае сыны падраслі, прыйшла і я, — расказвае Ніна Цыванюк, наступная пасля Ніны Мушынскай кіраўнічка гурту. — У той час калектываў было мала, былі адно самадзейныя гурткі ў Шчытах, Пяньках ды Саколю. Спачатку мы не былі чыста беларускім ансамблем...

(...)