Ніва № 16 (2501), 18 красавіка 2004 г.

Залатыя рукі з Залатнікоў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Залатнікі, што за Юхнаўцом, падбухторвала мяне цікавасць. З боку шашы, што з Беластока ў напрамку Страблі, візіткай вёскі каплічка з праваслаўным крыжам, як астравок паміж касцёламі ў Трычоўцы і Юхнаўцы...

Іду па абледзянелай вуліцы, разглядаюся. За час, пакуль прайшоў праз усю вёску, мінула мяне адна легкавушка і здалёк ад вуліцы мігнулі два мужчыны. Слядоў на панадворкі мала, хаця хаты выглядаюць задбана, абабітыя шалёўкай або сайдынгам, але з мала каторай высоўваецца на мароз дым. За вёскай змарожанае поле, за якім лес. Вяртаюся зноў на прыкрыты снегам лёд вуліцы. Прыглядаюся абабітай шалёўкай хаце, але не шалёўцы, толькі прыгожа выразанаму навугольніку. На панадворку пажылы чалавек пхае тачку. Іду далей, аглядаюся. Чалавек з тачкай перасякае вуліцу і дапытліва глядзіць у мой бок. Вяртаюся, вітаюся...

(...)