Ніва № 16 (2501), 18 красавіка 2004 г.
Праўда срэбнага экранаМікола ВАЎРАНЮКЧаго не было ў тэлевізары, таго наогул не было, — паўтарае гераіня амерыканскага фільма і па трупах лезе на экран правінцыйнага тэлебачання ў адным з задрыпаных гарадкоў сярэдняга захаду Злучаных Штатаў Амерыкі. Там яе кар’ера — на заказах прагнозы надвор’я для фермераў — і канчаецца.Мне, працаўніку падобнага правінцыйнага асяродка Польскага тэлебачання ў Беластоку, такія погляды, асабліва, калі выказваюць іх гледачы — як мёд на сэрца. Чалавека заўсёды прыемна казычуць словы прызнання таго, што ён робіць і важнасці месца, у якім знаходзіцца. Адчуванне значнасці сваёй ролі ў жыцці, хай сабе ўсяго пяці гмін, прыдае сэнс працы. Чалавеку вырастаюць крылы... (...)
|