Ніва № 15 (2500), 11 красавіка 2004 г.

Дні беларускага фільма

Васіль САКОЎСКІ

21 сакавіка ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы адбылося ўрачыстае адкрыццё вельмі важнага і так нам патрэбнага беларускага культурнага мерапрыемства — Дзён беларускага фільма. Патранаваў яму пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы.

Пасля рытуальных прамоў, наступіла праекцыя фільма „Анастасія Слуцкая”. Асабіста мне фільм гэты вельмі спадабаўся. Іншым удзельнікам, здаецца, таксама. У зале была мёртвая цішыня і ад пачатку ад канца адчувалася незвычайная, напружаная атмасфера...

(...)