Ніва № 15 (2500), 11 красавіка 2004 г.

86-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Гданьску

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

25 сакавіка 2004 г. на сесіі Рады горада Гданьска адбылося ўшанаванне памяці Лукі Дзекуця-Малея — прысваенне яго імя вуліцы ў цэнтры Гданьска. На 26 прысутных радных за гэтай пастановай прагаласавалі ўсе. У 2002 г. з ініцыятывай такой назвы вуліцы выступіў Цэнтр хрысціянскай літаратуры, якую падтрымалі Форум супрацоўніцтва евангелічных хрысціян і Беларускае культурнае таварыства „Хатка”. Спярша аднагалосна прапанову адобрыла камісія культуры Рады горада Гданьска...

(...)