Ніва № 14 (2499), 4 красавіка 2004 г.

Мы на мяжы з Беларуссю

Ганна КАНДРАЦЮК

Звестка пра адраджэнне навучання беларускай мовы ў Бабіках на Сакольшчыне ўразіла не менш, як першая бура з маланкамі, раніцай 21 сакавіка.

Еду ў Бабікі. На двары пахне ўжо вясной. Гадзіну з гакам таўклася я ў Саколцы. Тут на аўтобусным прыпынку, хоць бедна і балоціста, заўсёды можна пачуць беларускую мову. Звычайна разам з беларускай чуецца і польскую мову, часам у адным сказе...

(...)