Ніва № 14 (2499), 4 красавіка 2004 г.

Косава без сербаў

Яўген МІРАНОВІЧ

Для сербаў Косава было тым, чым для палякаў Вялікапольшча. Там пачыналася сербская дзяржаўнасць, там нараджалася сербская гісторыя. На гэтай зямлі ператрывалі яны стагоддзі войнаў з Візантыяй, турэцкую няволю, італьянска-нямецкую акупацыю падчас ІІ сусветнай вайны.

Пасля вымушанага падзелу Югаславіі, амерыканцы, выкарыстоўваючы албанскую мафію, справакавалі ўнутраны канфлікт. Косаўскія мусульмане паднялі паўстанне супраць сербскай дзяржаўнасці, даючы прэтэкст амерыканска-натаўскай арміі для агрэсіі на гэтую краіну...

(...)