Ніва № 14 (2499), 4 красавіка 2004 г.

Дзень закаханых у Пуціна

Віктар САЗОНАЎ

Падчас нядаўняй „газавай вайны” паміж Беларуссю і Расіяй, адзін з каментатараў Беларускага тэлебачання ў аўтарскай праграме вельмі трапна заўважыў, што 14 лютага — дзень закаханых, а 14 сакавіка — дзень закаханых у Пуціна. Кампанія па выбарах прэзідэнта Расійскай Федэрацыі цалкам пацвердзіла яго словы. Расія — усходні сусед Беларусі. Гэта краіна ніяк не можа пагадзіцца з тым, што Беларусь — незалежная дзяржава і ўвесь час спрабуе навязваць нам сваю волю. Таму беларусам неабыякава, што адбываецца на Усходзе і якое кіраўніцтва прыйдзе да ўлады...

(...)