Ніва № 14 (2499), 4 красавіка 2004 г.

Ёсць беларускае кіно

Аляксей МАРОЗ

— Вы вельмі добры пасол Беларусі, — заявіла жанчына з публікі, звяртаючыся да Святланы Зелянкоўскай у час адкрыцця „Дзён беларускага кіно”, пасля дэманстрацыі фільма „Анастасія Слуцкая”.

— Першы крок зроблены і мы павінны рухацца ў добрай справе. Трэба падтрымліваць прадукцыю беларускіх гістарычных фільмаў і адкрываць у іх нас, як беларусаў. Калі будзем расказваць пра сябе шчыра і прафесійна, тады можам спадзявацца поспехаў на розных фестывалях і рынках, — заявіла Святлана Зелянкоўская...

(...)