Ніва № 13 (2498), 28 сакавіка 2004 г.

(Не)свабодныя зоны

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— У апошні час польскі бок, перад уваходам у Еўрасаюз, усё больш зацікаўлены наладжаннем кантактаў з Беларуссю, — сцвердзіў генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Леанід Каравайка. — Ужо не гаворым толькі аб культурным, навуковым ці спартыўным, але перш за ўсё аб эканамічна-гандлёвым абмене.

Консул як прыклад дае адно з невялікіх падляшскіх прадпрыемстваў, якое выказала зацікаўленне вырабамі Гродзенскага камбіната будаўнічых матэрыялаў і намерваецца іх купляць. Адпаведнага партнёра не знайшло яно ў Мінску, а якраз у Гродне. Тут ад двух гадоў дзейнічае адна з шасці, у пастаянным развою, Свабодная эканамічная зона...

(...)