Ніва № 13 (2498), 28 сакавіка 2004 г.

Краіна, да якой мы ідзeм

Віктар САЗОНАЎ

Беларусы — народ, які мае шматвекавую гісторыю сваёй дзяржаўнасці. Беларусы хацелі быць вольнымі і плацілі за свабоду сваімі жыццямі. Таму ў нас мноства славутых датаў, якія мы шануем, і якія пацвярджаюць старадаўнасць нашай дзяржаўнасці, а таксама нашую прагу да незалежнасці. Але менавіта Дзень Волі, калі Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, маючы ўсе паўнамоцтвы, выканала волю Усебеларускага з’езда і абвясціла Беларусь незалежнай краінай, стаў сама вялікім і паважаным нацыянальным святам...

(...)