Ніва № 11 (2496), 14 сакавіка 2004 г.

Дружба атручаная газам

Віталь ЛУБА

Адносіны паміж Расіяй і Беларуссю пасля 18 лютага г.г., калі кампанія „Газпрам” спыніла на нейкі час пастаўкі газу ў Беларусь, увайшлі ў новую стадыю — „надоўга атручаную гэтым газам”, як акрэсліў яе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аналітыкі згодны ў тым, што пасля газавага скандалу іміджавыя страты Расіі і яе кіраўніцтва будуць у беларускім грамадстве намнога большыя, чым урон нанесены вобразу Лукашэнкі-інтэгратара.

Беларускі бок вуснамі свайго прэзідэнта прыпыненне паставак газу назваў актам тэрарызму на самым высокім узроўні. У адказ расійскае Міністэрства замежных спраў выступіла з вострай заявай, абвінаваціўшы Лукашэнку ў адказнасці за сістэмныя памылкі ва ўнутранай і замежнай палітыцы...

(...)