Ніва № 10 (2495), 7 сакавіка 2004 г.

Цікавыя аповеды вучняў

Аляксей МАРОЗ

— Я думаю, што конкурс гавэнды з’яўляецца яшчэ лепшым конкурсам, чым дэкламатарскі. У час аповедаў можна гаварыць на гутарковай мове і жартаваць. Расказваючы, мы можам паказаць, якія мы сапраўды, — кажа Барбара Трафімюк.

У V Конкурсе беларускай гавэнды, які 20 лютага арганізаваў Комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, прынялі ўдзел ажно 52 расказчыкі.

Мерапрыемства адкрыў яго ініцыятар і галоўны арганізатар Ян Карчэўскі. Першымі выступілі гімназісты, а за імі вучні падставовых школ. Ад імя вучняў сярэдніх школ выступіла толькі адна белліцэістка. Сабраныя расказвалі пра вясковае жыццё ў мінулым і прыдумвалі аповеды, якія маглі б здарыцца ў іх вёсцы або наваколлі. Некаторыя ўдзельнікі конкурсу ўспаміналі старыя легенды і паданні або пераапрацоўвалі казкі...

(...)