Ніва № 9 (2494), 29 лютага 2004 г.

Школа грамадскай ініцыятывы

Міхась АНДРАСЮК

Рамонт пачатковай школы ў Арэшкаве працягваўся тры месяцы і завяршыўся напрыканцы студзеня. За кошт сарака тысяч злотых аднаўляліся дах, вокны, цэнтральнае ацяпленне, электрычная ўстаноўка.

З пачаткам лютага гмінныя ўлады пачалі працу над праектам „змены ўзроўню арганізацыйнай структуры школы”. У перакладзе на звычайную мову абазначае гэта ліквідацыю IV-VI класаў. Мясцовае самакіраванне лічыць, што па эканамічных прычынах такое скарачэнне неабходнае. У школе сорак восем дзетак, восем настаўнікаў, прытым Гайнаўская гміна — як адзіная ў павеце — утрымоўвае зараз ажно тры школы. Калі б тры старэйшыя класы забраць у Дубіны, у гміннай касе асталося б 230 тысяч злотых.

Жыхары Арэшкава аспрэчваюць такі эканамічны рахунак — будынак так ці іначай трэба ацяпляць, вучням забяспечыць транспарт, а настаўнікам, якія страцяць працу, трэба выплаціць кампенсацыі. У самым лепшым выпадку зэканоміцца 150 тысяч.

(...)