Ніва № 43 (2424), 27 кастрычніка 2002 г.

Заклік

Грамадскі камітэт пабудовы Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы распачаў працу па стварэнні этнаграфічнай экспазіцыі. На жаль, працы рухаюцца паволі з-за недастатковай колькасці экспанатаў і грошай.

У сувязі з тым звяртаемся да ўсіх чытачоў газеты „Ніва” з просьбай дапамагчы ў зборы патрэбных рэчаў, прадметаў матэрыяльнай і духовай культуры беларусаў Падляшша. Апрача экспанатаў выстаўку варта папоўніць фотаздымкамі, якія паказваюць выкананне хатніх і палявых прац, фотаздымкамі, на якіх увекавечаны сямейныя і рэлігійныя святы: хрэсьбіны, вяселле, паховіны і г.д. Арыгіналы фотаздымкаў будуць вернуты ўласнікам пасля скапіравання.

Ахвотных перадаць экспанаты і фотаздымкі Музею просім тэлефанаваць па нумары: 682-28-89 або 682-30-16 ці непасрэдна скантактавацца з працаўнікамі Музея па адрасе: 17-200 Гайнаўка, вул. 3 Мая, 42.

Шчыра дзякуем ранейшым ахвяравальнікам.

З павагаю Старшыня Камітэта Янка ХІЛІМАНЮК