Ніва № 36 (2417), 8 верасня 2002 г.

База польска-беларускіх фірм

Ад жніўня 2002 г. інтэрнетавы бюлетэнь www.bialorus.pl пашырае свой эканамічны раздзел і ўлічвае ў яго змесце гаспадарчыя і грамадскія працэсы Гродзеншчыны. Стала гэта вынікам рэалізацыі праекта „Стваранне самаўрадавага супрацоўніцтва ў галіне развіцця садзеяння малых і сярэдніх прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці і Падляшскага ваяводства” ў рамках польска-беларуска-брытанскага супрацоўніцтва. Праект фінансуе брытанскі бок. У ходзе яго рэалізацыі будзе створана і ўвесь час актуалізаваная інфармацыйная база аб беларускіх і польскіх фірмах, якія шукаюць гаспадарчых партнёраў на Падляшшы і Гродзеншчыне.

Аб’явы фірм (назва, адрас, спецыялізацыя, кароткая інфармацыя аб фірме) змяшчацца будуць бясплатна. Дасылаць іх можна па электроннай пошце на адрас: bialadm@bialorus.pl

Кантакт з адказнай асобай: Дарыюш Данялюк, (0-10хх-85) 744 55 15, факс (0-10хх-85) 744 55 37.