Ніва № 21 (2402), 26 мая 2002 г.

„Даўціпы” Андрэя Гаўрылюка

У бюро прыватнага дэтэктыва прыходзіць усхваляваная жанчына:

— Мой муж выдае многа грошай на сваю новую сакратарку. Колькі будзе каштаваць даказанне яму здрады?

— З адным сведкам, фатографам, сышчыкам, плюс чатыры дні працы — недзе каля пяцісот долараў.

— Згода, прымайце заказ! Гэтую суму напэўна ўдасца мне скамбінаваць ад майго каханка.

* * *

У камітэт партыі ў Адэсе клічуць Рабіновіча:

— Ці не хацелі б вы адкрыць публічны дом? Ведаеце: Адэса, гэта партовы горад... Дапаможам вам: запэўнім дзевак, узаконім мерапрыемства...

— А за якія грахі я маю гэтым займацца? Я знаю гэту вашу дапамогу: тры дзеўкі вышлеце ў калгас збіраць бульбу, дзве на курсаканферэнцыю, пяць у райкам, а мне, Рабіновічу, загадаеце легчы і выконваць план!..

* * *

Жонка дырэктара глядзіць на тэрмометр свайго мужа:

— У цябе трыццаць дзевяць градусаў гарачкі. Не пойдзеш сёння на працу, а я пазваню ў тваё бюро і паведамлю радасную навіну.

* * *

— Эх, каб гэта так кожнаму плацілі столькі, колькі запрацуе...

— За такія мізэрныя грошы, то я б не хацеў працаваць.