Ніва № 16 (2397), 21 красавіка 2002 г.

Пратэст у абарону праследаваных беларускіх журналістаў

Генеральнаму Консулу Рэспублікі Беларусь у Беластоку

Асяроддзе журналістаў у Беластоку пратэстуе супраць праследу журналістаў незалежнай прэсы ў Беларусі. Наяўным прыкладам падаўлення свабоды слова з’яўляецца судовы працэс супраць журналістаў гарадзенскага тыднёвіка „Пагоня”: Міколы Маркевіча і Паўла Мажэйкі, які пачынаецца сёння ў Гародні. Мы пратэстуем таксама супраць рэпрэсіям, якія сустрэлі іншых беларускіх журналістаў, што выказвалі салідарнасць са сваімі калегамі.

Адносіны кіруючых Беларуссю да такіх асноўных грамадзянскіх правоў, як свабода слова, сведчаць пра тое, як далёка ўладам гэтай краіны да стандартаў дэмакратычнага свету.

Многія гады беластоцкія журналісты падтрымліваюць сувязі з калегамі ў Беларусі. Ведаем, у якіх цяжкіх умовах яны працуюць. Таму мы з імі ў гэтыя цяжкія для іх дні.

Журналісты беластоцкіх СМІ

Беласток, 09.04.2002 г.