Ніва № 49 (2378), 9 снежня 2001 г.

„Даўціпы” Андрэя Гаўрылюка

Жонка да мужа:

— Сёння была я ў лекара. Ён папрасіў паказаць язык і пасля выпісаў узмацняльныя пілюлі.

— О Божа! Хіба не на язык?!

* * *

— Ці гэта праўда, што за жанчынай заўсёды апошняе слова?

— Не. Бывае, што яна размаўляе і з іншымі жанчынамі.

* * *

Гутараць дзве жонкі:

— Я дамаглася таго, што мой муж курыць толькі пасля выдатнага абеду.

— Гэта цудоўна! Адна папяроса ў год яшчэ нікому не пашкодзіла.

* * *

— Мая мама мела ў Кракаве ідыятычную прыгоду...

— А я думала, што ты нарадзілася ў Беластоку.

* * *

— Як табе падабаецца мой здымак?

— Цудоўна! Ты заўсёды павінна так выглядаць.

— Але я на ім зусім непадобная да сябе.

— Ну, ты павінна быць удзячна фатографу.

* * *

— Ведаеш Аня, той мужчына, за якога я выйду замуж, мусіць быць героем.

— Неабавязкова. Так страшна ты яшчэ не выглядаеш.

* * *

Англійскі матрос расказвае жанчынам пра свае ваенныя прыгоды:

— У адну месячную ноч бачу ў вадзе тарпеду, якая плыве проста на наш карабель...

— Божа, — прашаптала адна з іх, — гэта хіба не была непрыяцельская тарпеда?

* * *

Малады лекар пытае ардынатара:

— Што абазначаюць абрэвіятуры, якімі спрактыкаваныя лекары карыстаюцца ў шпіталі?

Загадчык аддзялення адказвае:

— Мы прынялі рашэнне не нерваваць нашых хворых і таму зашыфравалі ўсе хваробы, напрыклад „ІМ” абазначае інфаркт міякарда, „ЯС” — язву страўніка...

— А „ЧЯВ”?

— Чорт яго ведае.

* * *

Гітлер спытаў свой партрэт:

— Што са мною станецца, калі прайграем вайну?

— Тады мяне здымуць, а цябе павесяць.