Ніва № 47 (2376), 25 лістапада 2001 г.

Аўтафуры ў Баброўніках

Беларусь дэкларуе павялічыць колькасць кантроляў аўтафураў на кантрольна-прапускным пункце ў Баброўніках, пасля закрыцця апоўначы 21 лістапала пагранперахода ў Кузніцы-Беластоцкай, — паведаміла 15 лістапада Галоўная мытная ўстанова.

Колькасць кантроляў павялічылася б да 300 аўтафураў у кожны бок. Нядаўнія блакады перахода ў Баброўніках выкліканы былі — як наракалі вадзіцелі — надта марудным ходам мытных кантроляў з боку беларускіх мытнікаў. У выніку польскі бок прапанаваў беларускім мытнікам павялічыць колькасць кантраляваных вялікіх грузавікоў да 800 машын у суткі.

Беларускі бок адказаў, што зможа толькі павялічыць лічбу мытнікаў, якія абслугоўвалі б грузавікі ўязджаючыя ў Беларусь, да дзевяці чалавек на кожнай змене, што дазволіць павялічыць лік кантроляў да 300 у суткі, — паведаміла Крыстына Урбанская, прэс-сакратар Галоўнай мытнай установы.

Пасля закрыцця кантрольна-прапускнога пункта ў Кузніцы-Беластоцкай польскі і беларускі бок маюць пастаянна аналізаваць рух на пагранпераходзе Баброўнікі — Бераставіца і магчымыя праблемы вырашаць неадкладна на месцы. Мар’я Гіж з прэс-бюро Галоўнай мытнай установы прызналася, што пакуль <west<<hex<84>hex>>west>ніхто не думаў” як склаўшыеся на граніцы праблемы будуць вырашацца. Бакі дамовіліся толькі, што будуць весці пастаянныя перамовы.

Па прычыне генеральнай перабудовы пагранперахода гранічны рух у Кузніцы-Беластоцкай будзе спынены 21 лістапада апоўначы. Як паведаміла Галоўная мытная ўстанова, пагранічныя службы застануцца там да 7-й раніцы 22 лістапада і да гэтага часу будуць там працаваць. Пераход у Кузніцы закрываецца на трынаццаць месяцаў — да 31 снежня 2002 года.

Спыненне руху ў Кузніцы-Беластоцкай вяжацца з чарговым этапам перабудовы гэтага польска-беларускага пагранічнага перахода. На месцы цяперашняга перахода будуць збудаваны новыя аб’екты і дарогі. Пасля завяршэння рамонтных работ пагранпераход будзе адпавядавць усім еўрапейскім стандартам.

У час рамонту гранічны рух маюць пераняць суседнія пагранпераходы ў Баброўніках і Полаўцах.

Паводле інфармацыі Падляшскага аддзялення Гранічнай стражы ў Беластоку, апошнім часам у Баброўніках мытнікі кантралявалі за суткі 350-400 аўтафураў у абодва бакі.