Ніва № 52 (2328), 24 снежня 2000 г.

Алег Латышонак узнагароджаны

13 снежня г.г. міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Міхал Уяздоўскі узнагародзіў 130 дзеячаў незалежных выданняў 1980-х гадоў. Узнагароды ў гэты дзень атрымалі ў асноўным дзеячы з Беластока, Седльцаў, Радама і Ольштына.

— Незалежныя выданні разбуралі фундаменты таталітарызму, выпраўлялі зафальшаваную гісторыю і ўсе вы можаце адчуваць сябе стваральнікамі польскай культуры і свабоднага слова, — сказаў да ўзнагароджаных міністр Уяздоўскі.

У гэтак званым другім абароце, нефармальным грамадскім руху, пры ПНРы выдаваліся па-за цэнзурай брашуры, прэса, гістарычныя і палітычныя даведнікі. Удзельнікі гэтага руху падвяргаліся рэпрэсіям.

За „дзейнасць у карысць незалежнасці Польшчы шляхам распаўсюджвання свабоднага слова ў рамках непадцэнзурных выданняў” адзнаку „Заслужаны дзеяч культуры” з беластоцкага рэгіёна атрымалі 30 чалавек. У ліку ўзнагароджаных апынуўся былы журналіст „Нівы”, навуковы супрацоўнік Кафедры беларускай культуры Беластоцкага універсітэта доктар Алег Латышонак, які пасля ўвядзення ваеннага становішча быў суарганізатарам выдання „Інфармацыйнага бюлетэню Беластоцкага рэгіёну „Салідарнасці”.