Ніва № 37 (2313), 10 верасня 2000 г.

Конкурс на гранты

Управа Цэнтра грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь аб’яўляе конкурс на малыя гранты для пазаўрадавых арганізацый і аб’яднанняў, якія дзейнічаюць у карысць беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У ходзе конкурсу будуць разглядацца праекты, якія датычаць культуры, гісторыі, асветы, а таксама пазашкольных форм працы з дзецьмі і моладдзю. Не будуць разглядацца праекты, якія прадугледжваюць поўнае іх фінансаванне Цэнтрам грамадзянскай адукацыі Польшча-Беларусь.

Праекты прымаюцца да 15 лістапада 2000 г. Вынікі конкурсу будуць аб’яўлены 29 лістапада 2000 г.

Дэталёвыя інфармацыі наконт конкурсу можна атрымаць пішучы або тэлефануючы на адрас:

Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska-Bialorus
ul. Lipowa 25 m. 3, 15-424 Bialystok
tel./fax (085) 744 55 37