Ніва № 34 (2310), 20 жніўня 2000 г.

Камюніке

Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку

Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку паведамляе, што ў сувязі з пагадненнем, дасягнутым у час рабочых сустрэч прадстаўнікоў пагранічных і мытных службаў Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Польшча, а таксама ў выніку абмену дыпламатычнымі нотамі, ад 8 жніўня 2000 года ад 2000 беларускага часу (ад 1900 польскага часу) закрыты для руху пагранічны пераход Брузгі — Кузніца-Беластоцкая.

Рашэнне Урада Рэспублікі Беларусь аб часовым спыненні руху на згаданым пагранпераходзе было прынята ў адказ на прапанову і настойлівыя патрабаванні польскага боку аб правядзенні мадэрнізацыйных работ на пераходзе ў Кузніцы-Беластоцкай.

Беларускі бок ад снежня 1999 г. звяртаў увагу польскага боку, што поўнае закрыццё пагранперахода ў Кузніцы-Беластоцкай ускладніць перасяканне граніцы грамадзянам Беларусі, Польшчы і іншых краін.

Згаданае рашэнне беларускага ўрада было перададзена польскаму боку 3 жніўня 2000 г. дыпламатычнай нотай МЗС Рэспублікі Беларусь, нягледзячы на тое, што польскі бок паведаміў аб закрыцці згаданага перахода на рамонт ад 1 жніўня 2000 года са звыш паўтарамесячным спазненнем у тэрміне прадбачаным арт. 6 і 7 Дагавора паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча ў справах пагранічных пераходаў ад 24 красавіка 1992 г.

Дзеля сарганізавання свабоднага дарожнага руху цераз дзяржаўную граніцу Беларусі з РП, у адпаведнасці з узаемным дагаворам бакоў, ад 2 жніўня 2000 года для пасажырскага руху адкрыты пагранпераход Бераставіца — Баброўнікі.

Беласток, 9 жніўня 2000 г.